Галівудская прыгажуня Скарлет Ёхансан ўпершыню стала мамай. 4 верасня акторка нарадзіла дачку, якую назвала Роўз.

Радасную навіну паведаміў прэс-сакратар амерыканкі з беларускімі каранямі Марсэль Парызо.

29-гадовая Скарлет і яе 31-гадовы бойфрэнд — французскі журналіст Рамэн Дарыяк — маюць намер засцерагчы дачку ад назойлівай увагі прадстаўнікоў СМІ. Па словах Рамэна, 29-гадовая маладая мама і дачка адчуваюць сябе добра.

Скарлет і Рамэн заручыліся ў верасні 2013 года. Дарыяк раней працаваў галоўным рэдактарам французскага часопіса пра мастацтва Clark. Зараз ён кіруе рэкламным агенцтвам. У адным з інтэрв'ю акторка прызналася, што па-сапраўднаму закаханая ў Рамэна: «Ён мой чалавек. Я вельмі рада, што побач ёсць той, на каго я магу заўсёды спадзявацца».

Аб цяжарнасці галівудскай актрысы стала вядома ў канцы сакавіка. Узімку 2014 Скарлет прызнавалася, што яны з Рамэнам не спяшаюцца з вяселлем, нягледзячы на заручыны.

Ёхансан раней ужо была замужам за канадскім акцёрам Раянам Рэйнальдсам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?