Баевікі не выконваюць умоў перамір'я паводле пратаколу, падпісанага ўчора ў Мінску паміж прадстаўнікамі Украіны, «ДНР» і «ЛНР» з удзелам АБСЕ. Пра гэта паведамляе кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.
«Працягваюцца напады і абстрэлы пазіцый і блокпастоў ўкраінскіх войскаў на тэрыторыі Данбаса з боку расійскіх войскаў і тэрарыстаў», - напісаў ён.