06.09.2014 / 10:52

У Маскве знялі шыльду ў гонар украінскага гісторыка Грушэўскага і пашкодзілі фасад дома 8

У цэнтры Масквы невядомыя знялі мемарыяльную шыльду ўкраінскага палітычнага дзеяча Міхайлы Грушэўскага і пашкодзілі фасад гэтага дома.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

Па словах крыніцы, гэта адбылося ў мінулы чацвер, 4 верасня. Мемарыяльная дошка з надпісам «У гэтым доме жыў і працаваў выдатны дзяржаўны дзеяч Украіны, акадэмік АН СССР Міхаіл Сяргеевіч Грушэўскі» знікла з фасада дома 2/3 буд.1 1 на вуліцы Пагодзінская ў раёне Хамоўнікі.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Міхаіл Грушэўскі — гэта ўкраінскі гісторык, а таксама грамадскі і палітычны дзеяч. Ён быў адным з лідараў украінскага нацыянальнага руху, старшынёй Украінскай Цэнтральнай Рады і прафесарам Львоўскага універсітэта. У 1918 годзе яго абралі прэзідэнтам Украінскай народнай рэспублікі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
маці / Адказаць
06.09.2014 / 12:06
Чаго яшчэ ад фашыстаў расейскіх чакаць.
0
mikola ramanau / Адказаць
06.09.2014 / 14:50
nu palamali i palamali.....Sto mozna czakac ad getyh ruskih ?
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
06.09.2014 / 15:11
Варвары, але ад гэтага аўтарытэт Міхайлы Грушэўскага не ўпадзе. Вялікі чалавек на тое і вялікі.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру