Галоўны трэнер мюнхенскай «Баварыі» Хасэп Гвардыёла выступіў за незалежнасць Каталоніі ад Іспаніі.

Спецыяліст зняў відэаролік у падтрымку рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі, правядзенне якога прызначана на 9 лістапада.

«Кожны каталонец хоча сам вырашаць, якім будзе яго жыццё», - заявіў ураджэнец Барселоны.

Раней настаўнік «Баварыі» не раз выказваў ідэю аддзялення Каталоніі ад Іспаніі і неаднаразова выступаў на розных мітынгах, паведамляе lenta.ru.

Дадамо, што падчас свайго знаходжання ў Мінску ў верасні 2011 г. тагачасны галоўны трэнер «Барселоны» Гвардыёла прынцыпова даў дзве прэс-канферэнцыі — клуб гуляў з БАТЭ у Лізе чэмпіёнаў — па-каталонску.

Рух за незалежнасць Каталоніі налічвае больш стагоддзя. Паводле неафіцыйных апытанняў, звыш 90 працэнтаў жыхароў аўтаноміі выступаюць за поўнае аддзяленне ад Іспаніі. Правядзенне запланаванага на 9 лістапада рэферэндуму было афіцыйна забаронена іспанскім парламентам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0