07.09.2014 / 14:47

Бабіна лета: у найбліжэйшыя дні пацяплее да +26°C 2

Паводле прагноза Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца па-летняму цёплае надвор'е. 

Сёння, 7 верасня, Беларусь будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8—13°C, месцамі плюс 5—7°C, максімальная днём плюс 17—23°C. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

Паводле звестак сіноптыкаў, 8 верасня надвор'е абумовіць поле павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванае ва ўмерана цёплай паветранай масе. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°C, днём плюс 19—24°C, па поўдні да плюс 26°C.

9 верасня большая частка краіны па-ранейшаму будзе заставацца ў полі павышанага атмасфернага ціску, і толькі днём у заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, які змяшчаецца з тэрыторыі Польшчы. Пераважна без ападкаў, толькі днём у заходніх раёнах месяцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°C, днём плюс 19—26°C.

0
ofa / Адказаць
07.09.2014 / 20:07
Панове, другі раз з пачатку восені чытаю пра "бабіна лета". Але прабачце, сення ж толькі семае верасня! Мне здавалася, бабіна лета - гэта крыху іншая з'ява
0
vow / Адказаць
08.09.2014 / 12:04
Бабіна лета бывае пасля працяглага, з замаразкамі і дажджамі, пахаладання. Жанчыны ўжо ў ботах, лісце на дрэвах цалкам жоўтае, паспаліты люд чакае, а калі ўключаць ацяпленне ў кватэрах. І тут пачынаецца бабіна лета, цяплее, зноў некалькі дзен запар свеціць сонца. Пачатак ацяпляльнага сэзону адкладаецца на тыдзень, а то і на два. Бывае ў кастрычніку, не абавязкова ў пачатку месяца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру