У ЗША больш за 900 дзяцей з штата Каларада і 475 дзяцей з штата Місуры праходзяць медыцынскі агляд з падазрэннем на заражэнне рэдкім энтэравірусам EV-D68. Згодна з сімптомамі вірус падобны на моцную прастуду пры ўскладненым дыханні, перадае CNN.

«Колькасць цяжкахворых дзяцей, якія маюць патрэбу ў інтэнсіўнай дапамозе, уражвае.

Я назвала б яе беспрэцэдэнтнай. Я 30 гадоў працую дзіцячым доктарам, і я ніколі не бачыла нічога падобнага», — распавяла доктар Мары Анна Джэксан, якая працуе ў дзіцячай бальніцы Канзас-Сіці. Паводле яе слоў, з пачатку новага навучальнага года адзначаецца пастаянны рост колькасці хворых.

У цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў заявілі, што вялікая колькасць дзяцей, шпіталізаваных з падазрэннем на EV-D68, можа быць толькі «верхавінай айсберга», і дактары не могуць растлумачыць, што адбываецца.

У цэнтр па дапамогу ў вызначэнні наяўнасці энтэравірусу на сваёй тэрыторыі ўжо звярнуліся дзесяць штатаў Сярэдняга Захаду ЗША, сярод якіх Каларада, Ілінойс і Агаё.

Энтэравірус EV-D68 ўпершыню выявілі ў 1960-х гадах, і з таго часу дактары зафіксавалі менш за сто выпадкаў заражэння.

Аднак існуе версія, што прычынай такога малой колькасці заражэнняў EV-D68 на самай справе з'яўляецца цяжкасць у распазнанні гэтага энтэравіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?