8 верасня 60 гадоў споўнілася кіраўніку Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргею Гайдукевічу. Гайдукевіч служыў у арміі і апараце бяспекі, пасля чаго ўзначаліў гэтую «кішэнную партыю».

У 2001 і 2006 гадах ён быў спарынг-партнёрам Аляксандра Лукашэнкі на выбарах на выпадак зняцця апазіцыйных кандыдатаў. У ягоную ролю ўваходзіла таксама крытыка апанентаў Лукашэнкі.

Сваім намеснікам па партыі Гайдукевіч зрабіў сына — былога начальніка міліцыі ў Фрунзенскім раёне сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?