Сёння, 8 верасня, а 19-й Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр распачне 45-ы тэатральны сезон прэм'ерай мінулага года — нацыянальным мюзіклам Уладзіміра Кандрусевіча і Алены Туравай «Соф'я Гальшанская».

Спектакль, які ад першага паказу збірае аншлагі, быў галоўнай падзеяй шматлікіх міжнародных тэатральных форумаў. У аснове твора на музыку Уладзіміра Кандрусевіча і тэксты Алены Туравай — каханне юнай прыгажуні Соф'і да магутнага князя, сямідзесяцігадовага Ягайлы. Пастаноўка выдатна касьцюмавана, ідзе на абедзвюх дзяржаўных мовах і традыцыйна прыцягвае гледачоў сваёй вытанчанасцю…

Сярод першых спектакляў сезона — класічныя «Містэр Ікс», «Сільва», «Юнона» і «Авось», «Тысяча і адна ноч», а таксама дзіцячыя спектаклі. А з 26 верасня па 5 кастрычніка на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра пройдуць гастролі Карагандзінскага акадэмічнага тэатра музычнай камедыі. Казахскія артысты прывезлі на суд беларускага гледача свае версіі «Баядэры», «Сільвы», «Марыцы», «Цыганскага барона», «Лятучай мышы», «Вясёлы ўдавы» і іншых шэдэўраў сусветнай класікі. Пад самы канец восені наш музычны выступіць на Екацярынбургскай сцэне.

У рэпертуары гастроляў — зноў жа мюзікл «Соф'я Гальшанская», аперэты «Граф Люксембург», «Сільва» і «Цыганскі барон», балеты «Асоль» і «Тысяча і адна ноч».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0