У Растоўскай вобласці радавы тэрміновай службы застрэліў з аўтамата сяржанта і збег разам з калегам у лесе. Неўзабаве яны былі затрыманыя.

У 7:30 7 верасня побач з вёскай Куйбышава (за некалькі кіламетраў ад мяжы з Украінай) на тэрыторыі аб'екта СПА салдат тэрміновай службы, які знаходзіўся ў баявым ахоўванні, з аўтамата Калашнікава застрэліў сяржанта-кантрактніка з іншай часткі, забраў яго кулямёт і разам з калегам збег у лес.

Вышук уцекачоў працягваўся каля чатырох гадзін. У затрыманых канфіскавалі зброю і боепрыпасы. Пра прычыны інцыдэнту нічога не вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?