Кіраўніцтва «Данецкай народнай рэспублікі» рыхтуецца да абмену палоннымі ў фармаце «усіх на ўсіх» і разлічвае правесці яго 10 верасня, заявіў першы віцэ-прэм'ер «ДНР» Андрэй Пургін. 

«Першапачаткова меркавалася, што абмены пройдуць у сераду, мы да гэтага рыхтуемся. Так што я мяркую, што хутка мы ўбачым абмененых палонных. Мяняць будзем усіх на ўсіх», - растлумачыў Пургін.

Акрамя таго, ён паведаміў, што ў «Данецкай народнай рэспубліцы» паняцце асаблівага статусу Данбаса разглядаюць як атрыманне незалежнасці пры захаванні агульных сувязяў з Украінай.

«Кожны бок можа трактаваць паняцце агульнай статусу па-свойму. Мы пад гэтым разумеем захаванне незалежнасці з агульнай культурнай, эканамічнай прасторай з Украінай», — адзначыў першы віцэ-прэм'ер «ДНР». Ён дадаў, што «аб вяртанні ў склад Украіны гаворка пакуль не ідзе».

Па словах Пургіна, у пратаколе няма фармулёўкі, згодна з якой «народныя рэспублікі» павінны вярнуцца ў склад Украіны, і само пытанне статусу на перамовах практычна не абмяркоўвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?