Зь Берасьця ў войска пойдуць паўтары тысячы юнакоў
У беларускіх ваенкаматах зараз адбываецца актыўны адбор хлопцаў, якія дасягнулі 18‑ці гадовага ўзросту, для прызыву на тэрміновую службу ў войска.
У беларускіх ваенкаматах зараз адбываецца актыўны адбор хлопцаў, якія дасягнулі 18‑ці гадовага ўзросту, для прызыву на тэрміновую службу ў войска.
Як паведамілі ў Берасцейскім абласным ваенным камісарыяце, сёлетняй зімовай прызыўной кампаніяй ў шэрагі Узброеных сілаў Беларусі плануецца прыцягнуць паўтары тысячы юнакоў з Берасцейскай вобласці.
Вывучэнне і адбор будучых салдатаў будзе адбывацца да 28 снежня. А з 14 па 31 студзеня прызыўнікі будуць размеркаваныя і адпраўленыя па вайсковых частках па большасці на тэрыторыі вобласці.
Павал Белавус, Берасьце
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ