Першыя заняткі бясплатных моўных курсаў адбудуцца ў Маладзечне 15 верасня ў кавярні «Накат» (ГЦ «Тройка», 4 паверх) а 19-й гадзіне.

  • Вы цудоўна адпачылі гэтым летам, але стаміліся ад таго, што побач з вамі гучала толькі іспанская і грэчаская мовы? Тады вам да нас.

Таму што на занятках «Мовы Нанова» гучыць толькі родная, беларуская.

  • Вы цудоўна папрацавалі гэтым летам на лецішчы? Але стаміліся насіць з агародаў вёдры памідораў і мяхі бульбы? Тады вам да нас!

Таму што на занятках «Мовы Нанова» самае цяжкае, што вам давя­дзецца падымаць, – гэта асадкі і алоўкі.

  • Вашы дзеці пайшлі ў школу і штовечар даймаюць вас просьбамі зрабіць урокі? Тады вам да нас!

Таму што мы ведаем, як зрабіць так, што мова для вашых школьнікаў будзе толькі ў радасць.

  • Вы не ведаеце куды запрасіць на спатканне дзяўчыну? Тады вам да нас.

Таму што ў нас у канцы кожных заняткаў выступаюць модныя беларускамоўныя гурты і выканаўцы.

Усё гэта чакае вас цягам года, а першыя заняткі мы прысвецім самай вераснёўскай тэме – «Адукацыя».

Пагутарым і паспрачаемся на тэму платнай адукацыі і абавязковай адпрацоўкі пасля заканчэння ВНУ. А таксама вас, як заўсёды, чакае шмат карыснай інфармацыі, сюрпрызаў, гульняў і падарункаў.

Хто прыйдзе на першыя заняткі ў беларускай вышыванцы – атрымае ў падарунак фірменны нататнік «Мовы Нанова». Майкі з машыннай вышыўкай і прынтамі таксама залічваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?