Параненых на Данбасе расіянаў накіроўваюць у гарнізоны з закрытым рэжымам доступу, у прыватнасці ў Санкт-Пецярбургу і Растове-на-Доне.

Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў намеснік кіраўніка Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Уладзімір Палявы.

«Паводле нашай разведкі, у канфлікце на Данбасе на сённяшні дзень загінулі каля 2 тысяч грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія ў той ці іншай ролі прымаюць удзел у гэтым канфлікце.

Колькасць параненых мы можам ацаніць толькі прыблізна, памножыўшы гэтую лічбу на чатыры — атрымаем 8 000 параненых плюс 2 тысячы забітых —

каля 10 тысяч чалавек ужо прайшлі праз канфлікт на Данбасе», — сказаў ён і дадаў, што гэтыя звесткі расійскай улады ўдаецца хаваць толькі дзякуючы таму, што Расія займае вялікую тэрыторыю.

Палявы адзначыў, што параненых расійцаў «закрываюць» у Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава ў Санкт-Пецярбургу, Ваенна-клінічным шпіталі Паўднёвай ваеннай акругі ў Растове-на-Доне, ваенна-гарнізонным шпіталі ў Валгаградзе, акруговым ваенна-клінічным шпіталі ў Ейску, а таксама ў цывільных медыцынскіх установах гэтых населеных пунктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?