Здароўе

Масавая вакцынацыя супраць грыпу ў Мінску пачнецца ў кастрычніку

Масавая вакцынацыя супраць грыпу ў Мінску пачнецца ў кастрычніку. Аб гэтым паведаміла сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме дзяржаўны санітарны ўрач сталіцы Наталля Жукава.

«У Мінску прадаўжаецца падрыхтоўка да кампаніі вакцынацыі супраць грыпу. Кіраўнікі больш як 1,8 тыс. арганізацый Мінска пацвердзілі гатоўнасць фінансавання вакцынацыі супраць гэтага захворвання сваіх супрацоўнікаў. Такім чынам, прышчэпкі зробяць амаль 152 тыс. працуючых жыхароў сталіцы. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена работнікам сфер гандлю і будаўніцтва. Масавая вакцынацыя супраць грыпу ў Мінску пачнецца ў кастрычніку», — сказала Наталля Жукава.

Яна адзначыла, што ў горадзе прадаўжаецца работа па папярэджанні заносу і распаўсюджвання на тэрыторыі рэгіёна асабліва небяспечных інфекцый, якія маюць міжнароднае значэнне. У прыватнасці, на медыцынскі ўлік ставяць усіх, хто прыбывае з нестабільных па ліхаманцы Эбола краін. «У асноўным гэта замежныя студэнты. Усе яны знаходзяцца пад назіраннем медработнікаў на працягу 21 дня пасля прыезду», — падкрэсліла дзяржаўны санітарны ўрач сталіцы.

У бягучым годзе прышчапіць ад грыпу за кошт бюджэтных крыніц фінансавання плануецца больш за 32 працэнты жыхароў Мінска. Бясплатна прэпарат атрымаюць людзі з высокай рызыкай развіцця цяжкіх постгрыпозных ускладненняў (з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай, дыхальнай і эндакрыннай сістэм, асобы старэйшыя за 65 гадоў і іншыя), а таксама грамадзяне, якія маюць высокую рызыку заражэння грыпам (дзеці, медыцынскія работнікі, супрацоўнікі МНС, МУС і іншыя).

Паводле слоў спецыялістаў, дзякуючы поўнамаштабнай кампаніі па вакцынацыі апошнія два гады ў Мінску не фарміруецца эпідэмічны ўздым захваральнасці на грып. Акрамя таго, прышчэпкі даюць дадатны эканамічны эфект. Напрыклад, з лістапада 2013 года па сакавік 2014 года было папярэджана каля 42 тыс. выпадкаў захворвання на грып і да 13 тыс. выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцый. Паводле падлікаў, на кожны ўкладзены ў вакцынацыю долар даход ад папярэджання захворванняў і страт часовай працаздольнасці складае амаль $10.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму7

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент10

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч1

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону1

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы6

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны6

Святлана і Сяргей Ціханоўскія возьмуць удзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні8

На выездзе з Мінска ДТЗ, фура перакрыла некалькі палос. Рух ускладнены

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму7

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць