08.09.2014 / 18:52

Далай-лама раскрытыкаваў Пуціна за доўгае знаходжанне ва ўладзе 7

Духоўны лідар будыстаў Тыбету далай-лама раскрытыкаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, звінаваціўшы яго ў занадта доўгім знаходжанні ва ўладзе. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю нямецкай газеце Die Welt

«Спадар Пуцін быў спачатку прэзідэнтам, потым прэм'ер-міністрам, потым зноў прэзідэнтам. Гэта зашмат», - сказаў далай-лама.

На яго думку, «гэта дэманструе, што ён (Пуцін) мае эгацэнтрычныя ўстаноўку: я, я, я!».

У адрозненне ад Кітая, Расія не імкнецца стаць часткай глабальнай палітычнай сістэмы і прымаць міжнародныя правілы гульні, лічыць далай-лама. «Пуцін, падобна, спрабуе ўзвесці новую Берлінскую сцяну, але пры гэтым наносіць шкоду сваёй краіне», - сказаў далай-лама, назваўшы ізаляцыю самагубствам для Расеі.

0
лiпа / Адказаць
08.09.2014 / 19:13
Далай лама ведае, што кажа.
0
БР / Адказаць
08.09.2014 / 19:43
Ну, теперь осталось узнать только ценное мнение главного шамана австралийских аборигенов по этому вопросу
0
skepsus / Адказаць
08.09.2014 / 20:01
"...далай-лама раскрытыкаваў ... Пуціна, звінаваціўшы яго ў занадта доўгім знаходжанні ва ўладзе" Далай-лама XIV, канешне, ведае, што кажа. Кіруючы Тыбетам з 1940 года.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру