Як паведамляе прэс-служба канцэрна «Белнафтахім», у Беларусі будзе новы падыход да фарміравання рознічных цэнаў на аўтамабільнае паліва.

Прынята рашэнне індыкатыўнай маркай паліва вызначыць бензін АІ-92-К5-Еўра і аператыўна індэксаваць яго цану ў залежнасці ад курсу даляра.

«Лімітавая максімальная рознічная цана на аўтамабільны бензін маркі АІ-92-К5-Еўра паступальна, у некалькі этапаў, будзе ўстаноўлена ў памеры, эквівалентнай аднаму даляру ЗША за 1 літр. Затым кошт гэтага віду бензіну будзе перыядычна індэксавацца ў залежнасці ад змены курсу беларускага рубля па дачыненні да даляра ЗША «, — паведамілі ў канцэрне.

Астатнія віды паліва будуць мець цэны, прапарцыйныя цане 95-га бензіну і таксама індэксавацца аўтаматычна.

Нагадаем, што ад сёння цэны на паліва выраслі на 4—5%.

Так, цана 1 л дызельнага паліва (К4) складзе Br10 950, бензіну АІ-95-К5 - Br10 850, АІ-92-К5 - Br10 100.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0