Доўгі час Лучай сярод іншых паселішчаў усходняй Ашмяншчыны нічым не вы-Лучаўся. Пакуль у XVIII стагоддзі тагачасныя гаспадары мястэчка не вырашылі зрабіць тут цэнтр каталіцызму. Тады ж Альжбета Пузына з Агінскіх ператварыла Лучай у сваю рэзідэнцыю, але не для забаваў. Тут яна на навуковым узроўні займалася астраноміяй. Больш за тое, рэгулярна праяўляла сваю шчодрасць, за што генерал ордэна Ларэнца Рычы зацвердзіў адмысловую малітву ў гонар беларускай мецэнаткі (за Альжбету езуіты маліліся ва ўсіх курыях ордэна па ўсім свеце!), а за падтрымку астраноміі ў ВКЛ была ўвекавечаная Міцкевічам у «Пану Тадэвушу».

Чым яшчэ, акрамя неверагоднай прыгажосці касцёла, краявідаў і музычных фестываляў, што ладзіць для ўсяго наваколля ксёндз Мікалай Ліпскі, вядомы Лучай сёння, даведайцеся з чарговага online-падарожжа «Край|BY».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?