Пра бойку з удзелам тэлевядучай АНТ Каліны Вардомскай стала вядома ад наведвальнікаў форума Onliner.by.

Дзве жанчыны не паразумеліся на конт таго, хто каго мусіць прапусціць на дарозе. Інцыдэнт адбыўся ў двары каля дзіцячага садка.

Паводле сведчанняў пацярпелай ад вядучай АНТ, спачатку Каліна Вардомская выйшла з аўто і плюнула на капот чужога «Паршэ». А пасля наляцела на суперніцу.

«Дачакаўшыся, пакуль кіроўца вылезе з машыны, накінулася на яе, пачаўшы люта біць рукамі і нагамі, раз-пораз выкрыкваючы абразы, сарвала з яе завушніцы, кінула іх на зямлю. Праз некалькі хвілін яна села ў машыну і хутка з'ехала ў невядомым кірунку. Пацярпелая ж дзяўчына на гэты момант стаяла на каленях. Усе твар быў у сіняках, валасы моцна растрапаныя, на лбе некалькі вялікіх шышак, а з мочак вушэй ішла кроў», — цытуе Onliner відавочцу.

Збітая жанчына зафіксавала пабоі і звярнулася ў міліцыю, каб пачаць крымінальную справу.

Версія Каліны Вардомскай крыху іншая:

«Яна стала быкаваць. І проста каб ёй крыўдна было, дала ёй такога добрага «пендаля» пад зад. Яна ўчапілася мне ў твар, але я не разгубілася, нанесла ёй некалькі удараў. Жанчына крычала, што я такая-сякая, што маіх дзяцей куды-то там трэба і гэтак далей, што яна шматдзетная маці».

Цікава, што на гэтым беды вядучай АНТ не скончыліся. Як Вардомская расказала »Камсамолцы», у шокавым стане яна накіравалася на запраўку, але выехала адтуль разам са шлангам. ДАІ аформіла ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0