У Беларусі на 1 верасня 2014 года ў 81 абследаванай арганізацыі была пратэрмінаваная запазычанасць па заработнай плаце перад 12,1 тыс. работнікаў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. 

Сума пратэрмінаванай запазычанасці склала 51 млрд. рублёў, ці 0,3% ад фонду заработнай платы па краіне за ліпень 2014 года. 

Асноўная доля прадпрыемстваў-даўжнікоў прыпадае на сельгасарганізацыі. Сярод прамысловых, праектных і транспартных прадпрыемстваў работнікам вінаватыя: віцебскае ААТ «Класіка індустрыі моды», ААО «Белспецпраект» (Мінск), ЗПВУП «ЛеГРАНД» (Мінск), ЗАТ «Мантажлегмаш» (Мінск), ААТ «Маналітгорад» (Мінск), ЗТАА «ЗамежэнергапраектМінск», ТАА «Мінскі дом акон», ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына», ААТ «Маладзечналес», бабруйскае УКВП «Камбінат жалезабетонных вырабаў», СП «Іўкон» ААТ, ААТ «Бярэзінскі льнозавод», ААТ «Беларусьрызінатэхніка» (Бабруйск).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?