Паводле аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у жніўні 2014 года на экспарт пастаўлена сельгаспрадукцыі больш як на 325 млн. долараў ЗША.

Да жніўня 2013 года рост склаў 107,2%, паведамілі ў Мінсельгасхарчы. 

У параўнанні з ліпенем гэтага года экспарт павялічыўся на 61 млн. долараў ЗША; 99% беларускага экспарту прыпала на Расійскую Федэрацыю. 

У натуральным выражэнні за жнівень гэтага года ў параўнанні са жніўнем мінулага года экспарт каўбасных вырабаў павялічыўся ў 1,6 разу, натуральнамалочнай прадукцыі — у 1,9 разу, масла — у 1,3 разу, сыроў — у 1,5 разу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?