Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь партыю гатовай і сырой мясной і малочнай прадукцыі. 

Як паведамілі ва ўпраўленні Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях, партыя была выяўлена пры кантролі грузаў, што перамяшчаліся па тэрыторыі Мытнага саюза, сумесна з органамі пагранічнага і мытнага кантролю з 5 па 8 верасня на аўтадарозе М13 Бранск — Гомель у пасёлку Чырвоны Камень Бранскай вобласці. 

У Беларусь вернута: прыблізна 300 кг каўбасных вырабаў і малочная прадукцыя, якая не мела ветэрынарнага сертыфікату; каля 3.139 кг замарожаных паўфабрыкатаў і каўбасных вырабаў вытворчасці ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», якія накіроўваліся з парушэннем умоў транспарціроўкі; 3,5 тоны ахалоджанай ялавічыны, якія перавозіў індывідуальны прадпрымальнік з Мазыра без ветэрынарнага сертыфікату і адбіткаў ветэрынарных таўро, што пацвярджаюць правядзенне ветэрынарна-санітарнай экспертызы. 

У Беларусь таксама вернута: 4.783,4 кг малочнай прадукцыі вытворчасці ААТ «Савушкін прадукт» і ААТ «Саўгас-камбінат «Сож», якая ўвозілася без ветэрынарнага сертыфікату; 20 тон сухой сыроваткі вытворчасці ААТ «Савушкін прадукт», якая накіроўвалася з парушэннем умоў транспарціроўкі. 

Рассельгаснагляд апошнім часам неаднаразова вяртаў у Беларусь партыі прадуктаў. Так, нядаўна ў краіну было вернута каля 25 тон гатовай малочнай прадукцыі і амаль 220 тыс. яек. На малочнай прадукцыі былі прастаўлены «авансавыя» даты вытворчасці, якія на некалькі дзён апераджалі бягучыя. Таксама ў Беларусь было вернута тры тоны буракоў і морквы без фітасанітарных сертыфікатаў і маркіроўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?