Беларусь і Расія разглядаюць магчымасць увядзення агульнай візы для дзвюх краін. Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота сёння ў Ніжнім Ноўгарадзе на II Міжнародным бізнес-саміце.

«Пры высокай ступені інтэграцыі візавая палітыка ў абедзвюх дзяржаў нацыянальная, кожная мае свае візавыя службы і выдае толькі нацыянальную візу, што стварае нязручнасці для бізнесу і для турызму, паколькі вельмі часта турыстычныя маршруты перасякаюць расійска-беларускую граніцу», — адзначыў дзяржсакратар.

Пытанне аб увядзенні агульнай візы ставілася не раз, і абодва бакі займаюцца ім ужо непасрэдна. Рыгор Рапота паведаміў, што правёў наконт гэтага кансультацыі ў МЗС Беларусі і Расіі. «Я лічу, што нейкі аналаг шэнгенскай візы мы паспрабуем стварыць, і цяпер гэта пытанне прапрацоўваецца», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?