Не трэба балбатаць і казаць пра тое, што будзе у 2018 годзе і ці будуць расійскія клубы выступаць у еўракубках. Трэба перайсці канкрэтна да ваеннай дапамогі, прадастаўлення зброі, закрыцця межаў, лічыць украінскі футбольны трэнер, заслужаны трэнер Украіны і Расіі Вячаслаў Грозны.

Пазбавіць Расію права на правядзенне Чэмпіянату свету і выгнаць яе з ФІФА і УЕФА?! Не смяшыце мяне. «Газпром» — спонсар Лігі чэмпіёнаў. Гэтага ніколі не адбудзецца, сказаў заслужаны трэнер па футболе Вячаслаў Грозны.

«Я мала веру ў эфектыўнасць тых мер, якія з'яўляюцца галаслоўнымі. Гэтыя меры не абараняюць нашых патрыётаў і нашу краіну ад вайны, забойстваў і тэрарызму. Трэба перайсці канкрэтна да ваеннай дапамогі, прадастаўлення зброі, закрыцця межаў. Не трэба балбатаць і казаць аб тым, што будзе у 2018 годзе і ці будуць расійскія клубы выступаць у еўракубках. у нас з-за гэтай балбатні і пустазвонства гінуць людзі», — сказаў Грозны.

Трэнер лічыць, што эканамічныя прэферэнцыі для шэрагу краін аказваюцца больш значнымі, чым рэальная пагроза ўсяму свету. «І Германія, і Францыя ведаюць, што ідзе вайна і чые войскі на нашай тэрыторыі, але яны хаваюць галаву ў пясок і кажуць, што» мы Расію чагосьці там пазбавім ў далёкім 2018 годзе». Гэта нельга мяняць на жыццё людзей! Спадары еўрапейцы, нам ужо дрэнна, лепш увядзіце войскі і дапамажыце нам», — заявіў Грозны.

«Мы патрыёты і мы ўсё роўна аб'яднаемся і пераможам! Ніякіх «наваросій» і іншых «бесаў» не будзе», — падсумаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?