05.12.2007 / 14:27

Сэктанты з-пад Пензы ўжо ў Беларусі

Шасьцёра беларусаў, якія чакалі канца сьвету ў пакінутым доме ў Пензенскай вобласьці, высланыя на радзіму.

Шэсьць грамадзянаў Беларусі, якія чакалі канца сьвету ў пакінутым доме ў сяле Нікольскае Бекаўскага раёну Пензенскай вобласьці, высланыя на радзіму. Такое рашэньне прыняў суд Пензы на падставе адсутнасьці ў іх рэгістрацыі па месцы знаходжаньня.

Паводле зьвестак праваахоўчых органаў, беларускія грамадзяне, у ліку якіх трое дзяцей, ужо перасяклі мяжу Беларусі. Усе яны жыхары Жабінскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

У Нікольскім застаецца група сэктантаў, якія замуравалі сябе ў падзем’і ў чаканьні канца сьвету. Сярод іх таксама ёсьць грамадзяне Беларусі. У дачыненьні да кіраўніка сэкты Пятра Кузьняцова ўсчатая крымінальная справа за арганізацыю аб’яднаньня, якое робіць замах на асобу і правы грамадзян. Цяпер ён праходзіць абсьледаваньне ў псыхіятрычнай клініцы.

Паводле БЕЛТА

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру