Супрацоўнікі Брэсцкай мытні 9 верасня спынілі дзве спробы незаконнага ўвозу аўтамабіляў на тэрыторыю Мытнага саюза.

Як паведамілі ў прэс-групе мытні, у пункце мытнага афармлення «Тамашоўка» 43-гадовы грамадзянін Малдовы прад'явіў мытную дэкларацыю і тэхнічны пашпарт на мікрааўтобус «Фальксваген-Транспарцёр» 1998 года выпуску. Пры правядзенні аперацый мытнага кантролю ўстаноўлена, што рэгістрацыйныя знакі на транспартным сродку і пасведчанне аб рэгістрацыі не адпавядаюць ідэнтыфікацыйнаму VIN-нумару на кузаве «Фальксвагена». 

Аналагічная неадпаведнасць у дакументах выяўлена ў аўтамабілі «Сеат-Таледа» 1995 года выпуску, які спрабаваў увезці 49-гадовы грамадзянін Казахстана цераз пункт мытнага фармлення «Варшаўскі мост». 

Абодва транспартныя сродкі канфіскаваныя да рашэння суда. У дачыненні да іх гаспадароў мытняй распачатыя адміністрацыйныя працэсы. 

Згодна з папярэдняй ацэнкай, агульны кошт аўтамабіляў склаў звыш 130 млн рублёў. 

З пачатку гэтага года Брэсцкай мытняй у сувязі з парушэннем заканадаўства канфіскавана 155 аўтамабіляў на суму больш за 25 млрд рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?