Печань, галоўны фільтр у арганізме чалавека, першай сутыкаецца са згубнымі наступствамі шкодных звычак, няправільнага харчавання і дрэннай экалогіі.

Каб знізіць разбуральны эфект ад дзеяння на гэты орган розных таксінаў, японскія медыкі рэкамендуюць абавязкова ўключаць у свой рацыён такі прадукт, як авакада.

На думку спецыялістаў, авакада — неперавершаны прадукт па сваіх карысных уласцівасцях для печані. Яго ўжыванне яны лічаць адным з самых эфектыўных спосабаў дэтаксікацыі печані.

«Унікальная здольнасць авакада літаральна «вымятаць» з арганізма таксіны тлумачыцца яго складам: у яго пладах змяшчаецца цэлы комплекс вітамінаў, мікраэлементаў, харчовых валокнаў, арганічных кіслот і іншых незаменных для чалавека рэчываў», — патлумачылі эксперты сваю пазіцыю.

У працэсе даследавання былі задзейнічаны лабараторныя пацукі, якія атрымлівалі нязначныя дозы атрутнага рэчыва галактазаміну. Гэтым жывёлам скармілі дваццаць два гатункі рознай садавіны з мэтай вызначэння ступені іх уздзеяння на печань. Медыкі высветлілі, што ў тых грызуноў, у рацыёне якіх быў авакада, печань пацярпела менш за ўсё.

Самі даследчыкі прызналіся, што карысныя ўласцівасці авакада не сталі для іх чым-небудзь нечаканым. Гэты плод і раней дэманстраваў падчас эксперыментаў дзіўныя здольнасці аздараўляць арганізм. Вядома, у прыватнасці, што ў авакада змяшчаецца нямала фоліевай кіслаты — рэчыва, якое змяншае імавернасць узнікнення анамалій прыроджанага тыпу ў дзяцей. Таксама ў склад авакада ўваходзіць алеінавая кіслата, якая забяспечвае здароўе сэрца і сасудаў. Што тычыцца канкрэтна печані, то можна ўспомніць пра больш раннія даследаванні, якія праводзіліся ў Кітаі: яны паказалі, што ўжыванне насычаных вітамінам Е прадуктаў вядзе да зніжэння рызыкі ўзнікнення ў печані злаякаснай пухліны. Авакада багатае вітамінамі Е і С. Таму навукоўцы настойліва рэкамендуюць разнастаіць сваё меню гэтымі карыснымі пладамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?