Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны №40, якая ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Пастановай вызначаны ўзор працоўных кніжак, а таксама зацверджана інструкцыя аб парадку іх вядзення.

Як адзначылі ў Мінпрацы і сацабароны, новы ўзор працоўнай кніжкі ўтрымлівае тыя ж часткі, што і цяперашні, аднак ліквідаваныя недакладнасці, дапушчаныя ў ранейшым узоры.

Бланкі працоўных кніжак і ўкладышаў да іх узору рэспубліканскай працоўнай кніжкі 1995 года, якія маюцца ў наймальнікаў, па-ранейшаму сапраўдныя. Наймальнікі выдаткавалі ў свой час пэўныя грашовыя сродкі на іх набыццё і могуць карыстацца імі надалей.

Інструкцыя аб парадку вядзення працоўных кніжак зацверджана ў новай рэдакцыі. Карэкціроўкі, унесеныя ў гэтую інструкцыю, ўлічваюць практыку работы кадравых службаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?