У Аляксандра Макаева, аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху і заяўніка мітынгу прадпрымальнікаў 10 сьнежня, апісалі ўвесь тавар на рынку Ждановічы. Тавар на суму 2 тысячы даляраў застаўся ў Аляксандра Макаева, але бяз права продажу. Складзены пратакол. Цяпер АБЭЗ будзе правяраць прадпрымальніцкую дзейнасць Макаева. Сам прадпрымальнік зьвязвае гэта з падрыхтоўкай да мітынгу прадпрымальнікаў.

З выкарыстаньнем інфармацыі Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0