Паслы Еўрапейскага саюза (ЕС) у трэці раз адклалі рашэнне аб уступленні ў сілу новых санкцый супраць Расіі, паведамляе ў сераду, 10 верасня, ІТАР-ТАСС са спасылкай на еўрапейскую дыпламатычную крыніцу.

Паводле яе словаў, канчатковае рашэнне ЕС хутчэй за ўсё прыме не раней за 11 верасня.

Як мінімум чатыры краіны прапанавалі адкласці ўвядзенне санкцый супраць Расіі на наступны тыдзень.

Як патлумачыла крыніца, такая прапанова была зроблена на падставе таго, што «асноўная частка сіл, уцягнутых у канфлікт на ўсходзе краіны (Украіны), выконваюць перамір'е. Такім чынам, упершыню з пачатку крызісу можна казаць, што адбываецца рэальная разрадка абстаноўкі».

Для ўвядзення новага пакета еўрапейскіх санкцый супраць РФ у дзеянне патрабуецца аднагалоснае ўхваленне з боку ўсіх без выключэння 28 краін Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0