10 верасня ў розных раёнах Мінска загінулі два матацыклісты. Магчыма, сваю ролю ў гэтым сыгралі дождж і мокры асфальт.

Першая аварыя адбылася каля 14.00 паблізу скрыжавання вуліц Казіміраўскай і Нёманскай.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Kawasaki без нумароў і КамАЗ рухаліся ў адным кірунку: па вуліцы Казіміраўскай ў бок вуліцы Каменнагорскай. У выніку ДТЗ 30-гадовы байкер ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы здарэння.

Другое ДТЗ з удзелам матацыкліста адбылося ў Партызанскім раёне Мінска каля 15.20.

- 24-гадовы матацыкліст на Honda ехаў у крайняй левай паласе вуліцы Радыяльнай з боку вуліцы Ваўпшасава ў напрамку Запарожскай плошчы. У нейкі момант ён урэзаўся ў BMW, які спыніўся ў гэтай жа паласе для павароту налева, — распавяла прадстаўнік ДАІ Партызанскага раёна Мінска Таццяна Таляронак.

Ад удару матацыкліста адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе яго пераехаў Renault. У сваю чаргу кіроўца Renault, спрабуючы пазбегнуць наезду, урэзаўся ў фуру. У выніку байкер апынуўся заблакаваным пад аўтамабілем.

- Пры дапамозе спецабсталявання ратавальнікі дасталі матацыкліста з-пад аўтамабіля, аднак медыкі канстатавалі яго смерць, — паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. — Таксама праводзіліся работы па дэблакіроўцы заціснутага ў салоне Renault пасажыра — ён атрымаў траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?