05.12.2007 / 16:00

Асновы праваслаўнай культуры і аўтамат Калашнікава 2

«Белорусская военная газета» піша, як барысаўскія казакі вучаць дзяцей Айчыну любіць.

«Адной з самых важных задачаў Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня (РГА) «Беларускае казацтва» зьяўляецца вайскова‑патрыятычнае выхаваньне падрастаючага пакаленьня. Дзеля яе рашэньня ўтвораныя і дзейнічаюць кадэцкія казацкія клясы на базе школаў‑інтэрнатаў у Гомелі, Менску, а таксама ў Барысаве — на базе сярэдніх школаў №13 і 18. Мэта іх утварэньня — сфармаваць у дзяцей у цесным узаемадзеяньні са школай, бацькамі, праваслаўнай царквой, беларускім казацтвам, вайсковымі часткамі актыўную жыцьцёвую пазыцыю, рыхтаваць іх да службы ў шэрагах Узброеных Сілаў, забясьпечыць ім цікавы адпачынак, папярэджваць правапарушэньні».

Гэтак у «Белорусской военной газете» апісвае працу з маладым пакаленьнем атаман барысаўскага гарадзкога казацкага аддзелу Іван Дробышаў. Паводле яго, у Барысаве ў вышэйазначаных школах ужо чацьверты год дзейнічае адмысловая праграма. Дзяцей вучаць асновам праваслаўнай культуры, конна‑спартыўнай, фізычнай, страявой і агнявой падрыхтоўцы. Знайшлі падтрымку барысаўскія казакі і ў мясцовай частцы — 740‑й Менскай ордэнаў Суворава і Кутузава III ступені зэнітна‑ракетнай брыгады. У часе апошняга наведваньня зэнітчыкаў дзяцей пазнаёмілі з мэтодыкай падрыхтоўкі спэцыялістаў зэнітна‑ракетнага комплексу па выяўленьні, апазнаваньні і зьнішчэньні паветраных аб’ектаў. У наступны раз школьнікаў пазнаёмяць з тактыка‑тэхнічнымі характарыстыкамі аўтамата Калашнікава і пісталета Макарава. Іван Дробышаў вельмі спадзяецца, што візыты ў брыгаду імя Суворава і Кутузава здолее прышчапіць юнакам любоў да нашай арміі ды выкліча жаданьне служыць Айчыне.

СП

0
POINT / Адказаць
05.12.2007 / 18:56
Ядерная смесь - православная культура+владение оружием. Славянские талибы, ни больше не меньше. Нет слов...
0
Маржовый хобат / Адказаць
06.12.2007 / 11:56
Ці ёсьць ў нашым Лукамор'і РГА "Беларускае эскімоства"? Запісаўся б, авалодаў бы навыкамі шаманства і кіданьня гарпуна:))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру