Пухавіцкім РУУС адшукваецца Жаўноў Андрэй Генадзевіч 20.04.1997 г. н., вучань 5 клясы, які каля 15‑й гадзіны 4 сьнежня 2007 году пайшоў са школы №4 г. Мар’іна Горка і да цяперашняга часу яго месцазнаходжаньне невядомае. Пра гэта паведаміў сайт ГУУС Менгарвыканкаму.

Прыкметы: рост каля 135 см, сярэдняга целаскладу, валасы прамыя цёмна‑русыя, вочы блакітныя.

Асаблівая прыкмета: шрам зьлева ад укусу сабакі ў выглядзе невялікіх плямаў.

Быў апрануты: куртка цёмна‑сіняга колеру, плашчовая, з жоўтымі ўстаўкамі на рукавах, падоўжаная, з капюшонам, шапка вязаная цёмна‑карычневага колеру зь вялікімі белымі літарамі каля 7 см на замежнай мове, школьная форма — пінжак і нагавіцы карычневага колеру, чорны цёплы гольф, боты зімовыя са скуразамяняльніка чорнага колеру з двума замкамі на кожным, насы зьбітыя.

Пры сабе меў: школьны заплечнік ярка‑блакітнага колеру з падручнікамі.

У выпадку калі Вам нешта вядома пра хлопчыка, просьба паведаміць у Пухавіцкі РАУС па тэлефонах (8-01713)- 50 534, т.сл. 345‑05‑34, ці ў найбліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.

Нагадаем, што 12 дзён таму ў Лагойскім раёне зьнікла Ірына Кужэльная. Пошукі пакуль ні да чога не прывялі.


Андрэй Жаўноў. Фота з сайту ГУУС Менгарвыканкаму
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0