Мінскі міжнародны паўмарафон стартуе 14 верасня, паведаміў сёння журналістам галоўны арганізатар і дырэктар мерапрыемства Сяргей Зыкаў.

У забегу прымуць удзел сусветныя зоркі спорту, палітычныя дзеячы, калектывы прадпрыемстваў, зоркі беларускай эстрады. Паспаборнічаць могуць усе жадаючыя, гавораць арганізатары.

Забегі будуць як індывідуальнымі, так і карпаратыўнымі. У індывідуальным заліку пераможцаў чакаюць грашовыя прызы, а ў камандным пераможца будзе ўзнагароджаны спецыяльным прызам — Кубкам мэра. Першыя 60 удзельнікаў, якія перасякуць фінішную рысу, атрымаюць сувенірныя памятныя майкі.

«Чакаецца, што паўмарафон дыстанцыяй 21 км прабягуць каля 300 чалавек. У агульным забегу на 4 км прымуць удзел некалькі тысяч спартсменаў-аматараў», — сказаў Сяргей Зыкаў.

Старт будзе дадзены насупраць Палаца спорту.

Мерапрыемства праводзіцца пад патранажам Мінгарвыканкама, Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?