Другі пакет мер у адказ на санкцыі Захаду гатовы, але Расія разлічвае, што здаровы сэнс пераможа і яны не спатрэбяцца, заявіў памочнік прэзідэнта РФ Андрэй Белавусаў.

 

Паводле яго слоў, другім пакетам Расія можа абмежаваць імпарт аўтамабіляў і некаторых тавараў лёгкай прамысловасці.

«У нас ёсць цэлы шэраг несельскагаспадарчых прадуктаў, дзе нашы, перш за ўсё еўрапейскія, партнёры больш залежаць ад Расіі, чым Расія ад іх. Гэта тычыцца, напрыклад, завозу аўтамабіляў, перш за ўсё патрыманых аўтамабіляў, гэта датычыцца некаторых відаў тавараў лёгкай прамысловасці, дзе мы ўжо самі можам вырабляць. Не ўсіх, некаторых відаў адзення», — сказаў Белавусаў ў кулуарах Самарскага эканамічнага форуму.

Ён адзначыў, што гаворка ідзе пра абмежаванне імпарту шэрагу тавараў.

Пры гэтым Белавусаў зазначыў, што адказ РФ на санкцыі павінен быць такім, каб не нашкодзіць, а падтрымаць айчынных вытворцаў і спажыўцоў.

«Цяпер Мінэканамразвіцця ўжо падрыхтавала, наколькі я ведаю, пералік гэтых тавараў. Але я спадзяюся, што здаровы сэнс пераможа і мы не будзем вымушаныя ўводзіць гэтыя меры ў адказ», — дадаў памочнік прэзідэнта РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?