Новая арэна «Сан-Ларэнса» атрымае назву ў гонар Папы Рымскага Францішка, паведамляецца на афіцыйным сайце аргентынскага футбольнага клуба.

Папа Рымскі Францішак, якому 77 гадоў, да гэтага часу з'яўляецца сябрам фан-клуба «Сан-Ларэнса», гульні якога ён глядзеў з самага дзяцінства разам з бацькам у Буэнас-Айрэсе.

Новы стадыён «Сан-Ларэнса» у Буэнас-Айрэсе будзе называцца «Папа Францішак».

У жніўні футбалісты «Сан-Ларэнса» наведалі Рым, дзе сустрэліся з Папам Рымскім на прыёме ў гонар перамогі клуба ў Кубку Лібертадорэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?