Новыя санкцыі супраць Расеі ўвойдуць у сілу ў пятніцу.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскай Рады Герман Ван Рампёй у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведаміла прэс-служба кіраўніка Украіны.

Суразмоўцы абмеркавалі сітуацыю на Данбасе, а таксама індыкатары, якія сведчаць аб прагрэсе ў дээскалацыі канфлікту, сярод якіх — вывад расейскіх войскаў, кантроль за мяжой з удзелам АБСЕ і вызваленне ўсіх закладнікаў.

Ван Рампёй паведаміў, што краіны ЕС прынялі рашэнне аб увядзенні новых абмежавальных захадаў у дачыненні да Расеі. Адпаведнасці з працэдурамі ЕС, санкцыі ўступяць у сілу пасля іх афіцыйнага апублікавання ў пятніцу.

У той жа час еўрапейскія краіны падкрэслілі, што санкцыі могуць быць знятыя ўжо ў наступным месяцы, калі рэжым спынення агню захаваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?