Аўстрыя недаатрымала ў чацвер 15% газу з Расіі.

Пра гэта піша венскае выданне Die Presse са спасылкай на звесткі з кантрольнага пункту Данерстаг.

Заўчора польская дзяржаўная нафтагазавая кампанія (Polskie Górnictwo Naftowe i Gazownictwo, PGNiG) заявіла пра рэзкае зніжэнне паставак расейскага прыроднага газу. Дэфіцыт паставак праз Украіну й Беларусьдасягнуў 45%. Учора пра зніжэнне паставак паведамілі Нямеччына й Славаччына.

«Газпром» зрабіў здзіўлены твар: маўляў, абмежавання не было. Аднак эксперты ўпэўненыя, што такім чынам Расія спрабуе сарваць еўрапейскі праект паставак газу ва Украіну і задушыць незалежнасць гэтай дзяржавы «рукой холаду». Украіна даўно атрымлівала невялічкія аб'ёмы газу з Вугоршчыны і Польшчы, а за лета Еўрасаюз і Кіеў разам увялі ў дзеянне новую трубу праз Славаччыну Ваяны—Ужгарад, якая дазволіць прапампоўваць да 10 млрд кубоў газу штогод, што здольная ўратаваць украінскія дамы ад замярзання ўзімку.

Той газ расійскі, але пасля закупу еўрапейскія кампанія вольныя распараджацца ім, як хочуць. Дык «Газпром» спрабуе пасадзіць Еўропу на галодны паёк, дае газу ў абрэз.

Расія спыніла пастаўкі газу ва Украіну, патрабуе ад Кіева плаціць на 60 даляраў за куб больш, чым плаціць Германія. Украінскі ўрад адмовіўся падпарадкавацца такому шантажу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?