У рамках новага раўнда абмежавальных мер у дачыненні да Расеі ЗША маюць перакрыць «Сбербанку» і яшчэ шасці расійскім банкам доступ да амерыканскага капіталу. Такім чынам Вашынгтон маюць намер пакараць Маскву за ўмяшанне ў сітуацыю ў Украіне. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Таксама санкцыі ЗША зачэпяць энергетычны і абаронны сектар. У выпадку, калі Масква выканае падпісаныя ў Мінску дамоўленасці, Белы дом можа адклікаць санкцыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідэнта ЗША Барака Абамы, апублікаванай у чацвер, 11 верасня, на сайце Белага дома.

«Разам з G7, еўрапейскімі партнёрамі і іншымі нашымі саюзнікамі мы далі ясна зразумець, што гатовыя прымусіць Расею заплаціць высокі кошт. Мы робім новыя захады ў святле дзеянняў Расеі, накіраваных на дэстабілізацыю сітуацыі ва Украіне», — гаворыцца ў заяве Барака Абамы.

Вашынгтон ўважліва сочыць за рэалізацыяй Мінскага пагаднення, аднак, па словах Абамы, пакуль няма пераканаўчых доказаў таго, што Расея перастала дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне.

У ліпені 2014 ЗША ўжо фактычна адсеклі пяць расійскіх фінансавых групаў — Банк ВТБ, «Газпромбанк», Банк Масквы, ВЭБ і «Сельхозбанк» — ад доступу да амерыканскіх крэдытаў і рынку каштоўных папераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0