Больш за 40 шматкватэрных дамоў на вуліцах Прытыцкага, Сердзіча, Матусевіча і на праспекце Пушкіна ў Мінску вечарам 11 верасня засталіся без электрычнасці.

Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім УМНС.

Паведамленне аб адсутнасці электрычнасці паступіла ў 22.16. Спецыялісты высветлілі, што адключаны фідэр на падстанцыі «Заходняя» па вуліцы Ціміразева, 60 з-за пашкоджання канцавой раздзелкі ў РП-57 па праспекце Пушкіна, 46.

У выніку без электразабеспячэння засталіся 42 шматкватэрныя дамы, у якіх пражывае каля 18 тыс. чалавек. Час адключэння склаў 1 гадзіну 9 хвілін. Аб'екты першай катэгорыі па надзейнасці электразабеспячэння не адключаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?