Ад 40 да 100 тыс. рублёў будуць каштаваць квіткі на адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы па футболе — 2016 Беларусь — Украіна і Беларусь — Славакія, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

Гульні пройдуць адпаведна 9 і 12 кастрычніка на «Барысаў-Арэне», пачатак у 21.45.

Білеты будуць прадавацца таксама пакетамі на два паядынкі адразу па цане ад 70 да 180 тыс. рублёў.

Рэалізацыя квіткоў пачнецца 15 верасня. Набыць білеты можна будзе ў касах «Барысаў-Арэны», а таксама ў пунктах продажу кампаніі TicketPro.

«Запрашаем усіх на футбол! Сумеснымі намаганнямі мы зможам дабіцца поспеху!» — заклікае БФФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?