Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў заклікаў Кіеў і сусветную супольнасць не забываць пра гістарычныя інтарэсы Расіі ва ўкраінскім рэгіёне.

«Не ўлічваць інтарэсы Расіі ў гэтым рэгіёне з боку Украіны і іншых бакоў было б сур'ёзнай памылкай», — заявіў ён на чарговым пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў ШОС, якое праходзіць у Душанбэ.

Да гэтага часу афіцыйны Ташкент вельмі стрымана выказваў сваю пазіцыю па Украіне, не выказваючы падтрымкі ніводнаму з бакоў канфлікту.

Раней Узбекістан цалкам падтрымаў пагадненні па мірным урэгуляванні, падпісаныя ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?