EPA/ALON SKUY

EPA/ALON SKUY

Паўднёваафрыканскі лёгкаатлет-паралімпіец Оскар Пісторыус, які абвінавачваецца ў забойстве сваёй сяброўкі Рэвы Стэнкамп, прызнаны вінаватым у прычыненні смерці па неасцярожнасці.

Такое рашэнне вынесла суддзя Вярхоўнага суда паўднёваафрыканскай Прэторыі Таказіле Масіпа падчас абвяшчэння прысуду спартсмену.

Таксама даказаная віна былога спартсмена па справе аб выкарыстанні зброі ў публічным месцы.

Былы спартсмен быў прызнаны невінаватым ў незаконным захоўванні зброі, а таксама з яго знятыя абвінавачванні па справе аб стральбе ў аўтамабілі.

Слуханні па справе пачаліся ў чацвер. У ходзе пасяджэння суддзя звярнула ўвагу на тое, што спартсмен не можа быць прызнаны вінаватым у забойстве сваёй сяброўкі, бо абвінавачанне не здолела пераканаўча даказаць, што падазраваны наўмысна пайшоў на злачынства.

У ноч на 14 лютага 2013 г. Пісторыус ва ўласным доме застрэліў Стэнкамп праз зачыненыя дзверы ў пакой ваннай. Спартсмен сцвярджае, што здзейсніў забойства выпадкова, прыняўшы сяброўку за рабаўніка. Паўднёваафрыканская прэса паведамляла, што Стэнкамп збіралася зрабіць Пісторыусу сюрпрыз з нагоды свята.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?