У сувязі з правядзеннем у Мінску велапрабегу і часовым абмежаваннем руху транспарту па вул. Прытыцкага ад пр. Пушкіна да вул. Жудро 13 верасня з 12.00 да 15.00 уносяцца змяненні ў працу пасажырскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс». 

Так, рух аўтобусаў маршруту № 28 арганізуецца па пр. Пушкіна, вул. Адоеўскага, Бельскага, Прытыцкага ў абодвух напрамках з выкананнем прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Рух аўтобусаў маршруту 50С (без выканання прамежкавых прыпыначных пунктаў), № 163 (з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку) арганізуецца па вул. Прытыцкага, пр. Пушкіна, вул. Адоеўскага ў абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў маршруту № 77 арганізуецца па вул. Прытыцкага, Жудро, Матусевіча, пр. Пушкіна ў абодвух напрамках з выкананнем прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Рух тралейбусаў маршрутаў №№ 13, 44 арганізуецца па вул. Прытыцкага, Бельскага, Панамарэнкі, пр. Пушкіна, вул. Прытыцкага ў абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў прыгарадных маршрутаў Заслаўскага напрамку ад ДС «Адоеўскага» арганізуецца па вул. Адоеўскага, пр. Пушкіна ў абодвух напрамках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?