У бліжэйшыя суткі, 13 верасня, надвор'е па-ранейшаму будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7.. +14°C, максімальная днём +20.. + 26°C. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У наступныя двое сутак, 14 і 15 верасня, сінаптычная сітуацыя не зменіцца. Захаваецца ўмерана цёплае надвор'е. Без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман.

Тэмпература паветра: 14 верасня ноччу +7.. + 13°C, днём +17.. + 24°C, па поўдні да + 26°C,

15 верасня ноччу +4.. +10°C, днём +15.. +22°C, па паўднёвым захадзе ноччу +11.. + 12°C, днём +23.. +24°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?