У сераду віцебляне, якія накіроўваліся да будынка абласнога суда, маглі ўбачыць залітую чырвонай фарбай мемарыяльную дошку ў гонар кавалера трох ордэнаў Чырвонага Сцяга Івана Шубіна.

Пра гэтага кавалерыста, які атрымаў свой трэці ордэн ажно ў 1921 годзе, значна раней, напрыклад, усім вядомых Катоўскага, Варашылава, Будзёнага, мала што вядома. На дошцы ён названы выбітным камандзірам палку, узнагароджаным за ўмелае кіраўніцтва ды храбрасць, якія вызначыў пры «вызваленні Віцебшчыны і Беларусі ад інтэрвентаў і кантррэвалюцыйных банд».

Некаторыя мясцовыя краязнаўцы лічаць Шубіна чалавекам, які заліў Паазер’е крывёй незадаволеных бальшавісцкай уладай вяскоўцаў. Але 99% месцічаў нічога не чулі пра гэтага чалавека.

Як сказаў вядомы апазіцыянер Барыс Хамайда, які, дарэчы, сам нічога не ведае пра Шубіна, гэта яскравы знак уладам, што, каб не выклікаць падобныя варварскія ўчынкі, трэба надаваць вуліцам імёны сапраўды знаных беларускіх дзеячоў.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0