12.09.2014 / 15:11

Лукашэнка: Гэта — прарыў, гэта даражэй за золата і ЗВР 21

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць у кожнай вобласці селекцыйна-племянныя малочныя фермы.

Такую задачу паставіў ён сёння, наведваючы ДП «ЖодзінаАграПлемЭліта».

Як было паведамлена кіраўніку дзяржавы, 41% малочнага статка па краіне сканцэнтраваны на прамысловых прадпрыемствах. Для такога спосабу гадоўлі жывёлы патрэбныя прыстасаваныя для гэтага жывёлы. Вядзецца праца па стварэнні такой беларускай пароды. Перад навукай стаіць задача да 2020 года вырашыць праблему забеспячэння ферм уласным племянным статкам. Для гэтага ў кожнай вобласці неабходна ствараць Адпаведныя селекцыйна-племянныя малочныя фермы.

«Гэта прарыў у краіне. Гэта даражэй за золата і золатавалютныя рэзервы», — мяркуе Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 кастрычніка прадставіць яму нарматыўна-прававы акт, у якім будуць падрабязна прапісаныя ўмовы, якія спрыяюць стварэнню такіх ферм.

«Такім чынам, у нас будзе 7 ферм. І тады мы атрымаем добры племянны матэрыял», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Вы не павінны ператварыць гэта ў звычайнае высокадаходнае рэнтабельнае прадпрыемства. Гэта толькі адзін з бакоў, — падкрэсліў Лукашэнка. — Вы павінны тут прадставіць нам бясспрэчныя тэхналогіі».

0
Baradzed / Адказаць
12.09.2014 / 15:22
Iзноу распiл бабла, мала раcпiлiлi на непрыбытковых аграгарадках. Як кажуць: "Колькi дурному не дай грошай, ён усёроуна iх спусцiць i будзе жабраком". У дарогi, инфраструктуру и высокия тэхналогии укладвай грошы , калхазан, ды фермерства развивай, а не калхозы непрыбытковыя.
0
Янка / Адказаць
12.09.2014 / 15:44
7 ??? У Менску таксама будзе ферма ?
0
Пятро Касьнерык / Адказаць
12.09.2014 / 15:47
Baradzed напiсаў(ла) 12 верасня 2014 у 15:22 ... ды фермерства развивай, а не калхозы непрыбытковыя. ++++++++== ВОЛЯ НАРОДА!! За 20 год кіраваньня Лукашэнкі хоць адна пралітычная партыя зладзіла хаця б АДЗІН(!!!) пікет--фермерства развивай, а не калхозы непрыбытковыя!!!
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру