ЗША пашырылі санкцыйны спіс супраць Расіі: пад новыя абмежавальныя меры трапілі шэсць расійскіх банкаў, у тым ліку «Сбербанк», пяць энергетычных кампаній, уключаючы «Газпром», і пяць абаронных прадпрыемстваў на чале з «Ростэхам».

Згарнуць ўжо наяўныя профільныя праекты з расійскімі кампаніямі прапануецца да 26 верасня.

На сайце Міністэрства фінансаў ЗША апублікаваны новы спіс санкцый супраць Расеі. Новыя абмежавальныя меры закрануць банкаўскай, энергетычнай і абароннай сфер. «Меры ахопліваюць найбуйнейшы расійскі банк, паглыбляюць існуючыя санкцыі супраць расейскіх фінансавых інстытутаў, пашыраюць санкцыі супраць расійскага энергетычнага сектара і вылучаюць дадатковыя расійскія арганізацыі, звязаныя з энергетыкай і абаронай», — гаворыцца ў каментары амерыканскага ведамства.

У чым сутнасць санкцый?

«Сбербанк», «Банк Масквы», «Газпромбанк», «Рассельгасбанк», ВЭБ, ВТБ — тэрмін дапушчальнага крэдытавання зніжаецца з 90 да 30 дзён.

«Газпром», ЛУКОЙЛ, «Сургутнефтегаз», «Транснефть», «Газпромнефть» — забарона на экспарт тавараў, паслуг і тэхналогій у падтрымку расійскіх праектаў здабычы нафты на глыбакаводных участках, арктычным шэльфе або ў сланцавых пластах. Для «Газпромнефти» і «Транснефти» таксама тэрмін крэдытавання будзе абмежаваны да 90 дзён.

«Ростэх», Мыцішчанскі машынабудаўнічы завод, Машынабудаўнічы завод імя Калініна, «Алмаз-Антэй», «Навукова-даследчы інстытут прыборабудавання» (НДІП), а таксама кампанія, якая змешчана ў амерыканскім санкцыйным спісе як Даследча-вытворчы комплекс «Даўгапрудны» — блакаванне актываў. «Растэху» таксама забаронена наданне крэдытаў на тэрмін больш за 30 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?