У першым дамашнім матчы чэмпіянату КХЛ мінскае «Дынама» выйграла ў мыцішчынскага «Атланта» з лікам 3:2 (1:0, 1:0, 1:2). Сустрэча прайшла 12 верасня на «Мінск-Арэне» ў прысутнасці 14.090 гледачоў.

Шайбы закінулі:

у гаспадароў — Мэт Элісан (8.05, у большасці 5х3, пас — Шарль Лінгле), Раян Веске (39.09, у большасці, асістэнты — Нік Бэйлен, Мэт Элісан), Пол Шчахура (42.51, Чычу);

у гасцей — Андрэас Энгквіст (49.25, Вячаслаў Лешчанка), Яраслаў Дыбленка (57.27, Міхаіл Глухаў).

Склад «Дынама»: Хаўген; Гарошка — Крайчак, Калюжны — Шчахура — Чычу; Нагачоў — Бэйлен, Лінгле — Веске — Элісан; Лісавец — Шынкевіч, Мялешка — Кітараў — Кулакоў; Гаўрус — Дрозд — Развадоўскі; Паўловіч.

Штрафны час: 14 — 14 (Калюжны, 3.16, Гаўрус, 7.16, Развадоўскі, 16.43, Элісан, 21.45, Крайчак, 23.58, 27.25, Чычу, 57.55 — Немец, 6.18, Дыбленка, 6.53, Цюляпкін, 7.16, 54.37, Яшын, 23.58 (2+2 мін.), Кадзейкін, 37.27).

Пасля чатырох гульняў «Дынама» з 5 ачкамі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі (да матча з «Атлантам былі на 13-м), атрымаўшы 1 перамогу ў асноўны час, 1 — у авертайме і зведаўшы 2 паражэнні ў асноўны час (розніца шайб 12-15).

Бамбардзіры па сістэме «гол+пас»: Чычу — 8 (4+4), Элісан — 5 (2+3), Лінгле — 4 (1+3), Веске — 3 (1+2), Шчахура — 2 (2+0), Гаўрус, Мялешка — па 1 (1+0), Бэйлен, Калюжны, Кулакоў — па 1 (0+1).

Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе дома: 14 верасня — з ЦСКА (Масква), 18-га — з «Северсталлю» (Чарапавец), 20-га — з «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?