У верасні 2014 года пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогіі (ШПГ), створаная ў мэтах асветы прыхаджан храма і ўсіх ахвочых у пытаннях практычнага пошуку інфармацыі аб продках, духоўнага самапазнання, выхавання дзяцей на прыкладах з родавай гісторыі.

Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты досвед у складанні і асэнсаванні свайго радаводу, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы.

Гэтая вучэбная ініцыятыва прадугледжана для дарослых (з 18 гадоў і старэйшых). Запіс у Школу ажыццяўляўся цягам жніўня, але для тых, хто спазніўся ці дазнаўся пра Школу пазней, канчатковы тэрмін – да 26 кастрычніка 2014 года.

Кіраўнік Школы – Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск), намеснік старшыні генеалагічнага аб’яднання «Радавод» гістарычнага факультэта БДУ.

Месца размяшчэння храма: г. Мінск, вул. Лідская, (насупраць д. 12), праезд – тры прыпынкі ў бок Ждановіцкага рынку ад станцыі метро «Каменная Горка» (прыпынак «Дамброўка», аўтобусы № 54, 125, 140).

Тэрміны правядзення курсу: два разы на месяц (з 14 верасня 2014 г. па 3 траўня 2015 г.). Час правядзення: 12.00–13.00 (пасля нядзельнай Божай літургіі). Заняткі праводзяцца на беларускай і расейскай мовах (па жаданні слухачоў).

Усім ахвочым праслухаць курс рэкамендуецца ў заяве на імя протаіерэя Паўла Сердзюка, настаяцеля прыходу ў памяць свяціцеля Мікалая Японскага, пазначыць наступныя звесткі пра сябе:

1) Прозвішча, Імя, Імя па бацьку.

2) Дата і месца нараджэння.

3) Род заняткаў.

4) Месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас электроннай пошты.

5) Генеалагічныя звесткі пра бацькоў, бабуляў і дзядуляў (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і жыхарства, веравызнанне, саслоўнае паходжанне, сямейна-роднасныя сувязі).

Дадзеная інфармацыя неабходная з мэтай аказання кампетэнтнай дапамогі ў правядзенні самастойных гістарычных і генеалагічных даследаванняў.

Заявы ў рукапісным або друкаваным варыянтах можна перадаць асабіста ў рукі альбо даслаць на электронную пошту выкладчыку Вадзіму Валер’евічу Урублеўскаму ([email protected]).

Прыкладныя найменні тэмаў і даты правядзення заняткаў для паступоўцаў на першы год навучання (першае паўгоддзе):

  1. Духоўныя і душэўныя карані генеалагічнага пошуку (14 верасня 2014).
  2. Першыя крокі генеалагічнага пошуку: вусная інфармацыя, сямейны архіў, надпісы надмагільных помнікаў, інтэрнэт-рэсурсы (28 верасня 2014).
  3. Паходжанне і фармаванне прозвішчаў жыхароў Беларусі, тэрміны сямейна-роднасных сувязяў, некаторыя аспекты з гісторыі традыцыйнай сям’і ў Беларусі (12 кастрычніка 2014).
  4. Асаблівасці функцыянавання дзяржаўных архіваў: кантакты, сайты, спецыфіка працы, бланкі заяваў на пошук, аплата паслуг (26 кастрычніка 2014).
  5. Асаблівасці самастойнай працы ў дзяржаўных архівах: бланкі заяваў на працу, аплата, план і спецыфіка працы (9 лістапада 2014).
  6. Генеалагічная работа з форумамі гісторыка-генеалагічных і гісторыка-геральдычных сайтаў, сацыяльнымі сеткамі інтэрнэта (23 лістапада 2014)
  7. Правілы і прыёмы ў афармленні генеалагічнай інфармацыі (асаблівасці складання генеалагічных схемаў і роспісаў, працы генеалагічных праграм) (7 снежня 2014).
  8. Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: агляд найбольш цікавых кніжных выданняў (21 снежня 2014).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?