З 1 кастрычніка для некаторых транспартных сродкаў павялічваецца тарыф на праезд па платных дарогах Беларусі.

Гэта вызначана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый №32 ад 10 верасня 2014 года, афіцыйна апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, змены закрануць аўтатранспарт з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т. Памер платы за праезд складзе: для аўтатранспарту з дзвюма восямі — 0,09 еўра за 1 км (раней 0,08 еўра/км), з трыма восямі — 0,115 еўра (да гэтага 0,10 еўра/км), чатырма і больш восямі — 0,145 еўра (раней — 0,12 еўра/км).

Памер платы за праезд легкавых аўтамабіляў па-ранейшаму будзе раўняцца 0,04 еўра за кіламетр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?